У Празе з нагоды саміту прайшоў пікет беларускіх эмігрантаў

Пікет прадстаўнікоў беларускіх эміграцыйных суполак з розных краін Еўропы, прымеркаваны да адкрыцця саміту "Ўсходняга партнёрства",  прайшоў у Празе.

У акцыі ўдзельнічала каля 100 чалавек. Яны трымалі дзясяткі бел-чырвона-белых сцягоў, сцяг Еўрасаюза, плакаты "Стоп — дыктатура!", "Свабоду палітвязням у Беларусі!" ды іншыя, партрэт Юрыя Захаранкі, 10-я ўгодкі знікнення якога прыпадаюць на сённяшні дзень. Паводле аднаго з удзельнікаў пікета, "саміт — гэта шлях для легітымізацыі ўлады Лукашэнкі, размаўляць трэба з народам", а менавіта — з дэмакратычнай апазіцыяй.Да ўдзельнікаў акцыі  далучыліся Аляксандр Казулін, Станіслаў Шушкевіч, Зянон Пазьняк і Івонка Сурвіла.Пікет беларусаў каля Палацу Кангрэсаў скончыўся  у той час, калі ў палац пачала прыяжджаць большасьць афіцыйных дэлегацыяў. Удзельнікі пікету згарнулі транспаранты і разышліся.

Паводле "Еўрапейскага радыё для Беларусі" і “Радыё Свабода”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение