Сёлета ў адным з украінскіх універсітэтаў павінна быць адкрыта кафедра беларускай мовы

Сёлета ў адным з украінскіх універсітэтаў павінна быць адкрыта кафедра беларускай мовы, паведаміў прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка па выніках перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам 6 мая ў Гомелі (стэнаграма падыходу да прэсы апублікавана на сайце прэзідэнта Украіны). "Мы дамовіліся, што ў 2009 годзе неабходна адкрыць кафедру беларускай мовы ў адным з універсітэтаў Украіны, — сказаў В.Юшчанка. — Мы гаварылі пра універсітэт Шаўчэнкі, магчыма, гэта будзе нейкі іншы ўкраінскі ўніверсітэт. Мы з павагай ставімся да беларускай абшчыны ва Украіне, якая хоча захаваць сваю мову, сваю культуру, сваю гісторыю, рэалізоўваць свае адукацыйныя патрэбы". Паводле слоў В.Юшчанкі, бакі "абмяняліся думкамі, як у сферы культуры абмяняцца ўстаноўкай помнікаў выбітным дзеячам беларускага, украінскага народаў, або тым славутым падзеям, якія тычацца нашай сумеснай гісторыі, як паказаць, што ўкраінскі і беларускі народы — гэта народы-браты". "У гуманітарнай тэме, у тэме адукацыі яшчэ вельмі шмат працы", — лічыць украінскі кіраўнік. У сваю чаргу А.Лукашэнка зазначыў, што ініцыятывы гуманітарнага плана ("мова, школы, культура, помнікі") належаць украінскаму прэзідэнту. "Гэта добры сігнал для нашага грамадства, гэта сведчанне таго, што мы сапраўды родныя людзі", — заявіў беларускі кіраўнік. Паводле "БелаПан"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение