У Польшчы выйшла кніга беларускіх, літоўскіх і польскіх аўтараў "Вялікае княства Літоўскае"

У Польшчы выйшла кніга беларускіх, літоўскіх і польскіх аўтараў "Вялікае княства Літоўскае" на беларускай, літоўскай, польскай і англійскай мовах, паведаміў адзін з аўтараў выдання пісьменнік Уладзімір Арлоў.Паводле яго слоў, ініцыятарам выдання, прысвечанага 1000-годдзю першага летапіснага згадвання Літвы, выступіў польскі мастак, выхаванец Навагрудскай беларускай гімназіі Анджэй Струміла. Выданне ўяўляе сабой фаліянт у скураной вокладцы вагой каля 6 кг. У напісанні кнігі з беларускага боку разам з У.Арловым удзельнічалі публіцыст Сяргей Дубавец і гісторык Генадзь Сагановіч.Як паведаміў У.Арлоў, 6 траўня ў мастацкай галерэі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адкрыецца выстава графікі А.Струмілы, а на наступны дзень у гэтай жа галерэі адбудзецца прэзентацыя кнігі пра ВКЛ.Паводле БелаПАН