Стыпендыі беларускім вучоным ад Цэнтру вывучэння сучаснай гісторыі (Потсдам, Германія)

Цэнтр вывучэння сучаснай гісторыі (Потсдам, ФРГ) прапануе стыпендыі маладым вучоным з Беларусі для правядзення  шасцімесячнага даследавання ў галіне гісторыі Германіі або Еўропы ХХ стагоддзя. У праграме Young Eastern European Fellowship могуць прыняць удзел кандыдаты навук і навуковыя супрацоўнікі з краін  Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. На перыяд навучання выдаецца стыпендыя ў памеры 2 тыс. 400 еўра (з кастрычніка 2009 года па чэрвень 2010 года). Зацікаўленыя павінны даслаць інфармацыю пра сябе, сваім праекце і рэкамендацыйны ліст на паштовы адрас цэнтру. Апошні тэрмін падачы заяваў  22 траўня. Анкеты прымаюцца толькі па пошце. Больш падрабязная інфармацыя на сайце www.zzf-pdm.de.Паводле “БелаПАН”

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение