У французкім Страcбургу адбыўся II кангрэс новай беларускай дыяспары

II кангрэс новай беларускай дыяспары "Форум новых беларускіх лідэраў: пакаленне Адраджэння", які адбыўся ў Маладзёжным еўрапейскім цэнтры ў Страсбургу (Францыя) з 24 па 28 красавіка, разгледзеў праблемы адносінаў Беларусі з Еўрасаюзам і актывізацыі новага пакалення беларусаў, якія жывуць у краінах ЕС.Як паведаміў каардынатар міжнароднай супольнасці "Трэці шлях" Павел Марозаў, кангрэс быў арганізаваны супольнасцю пры ўдзеле ініцыятыў і арганізацый, што ўваходзяць у Беларускі міжнародны рух, пры падтрымцы Рады БНР, Канферэнцыі міжнародных няўрадавых арганізацый Савета Еўропы і Нямецкага фонду Маршала.У мерапрыемстве ўдзельнічала 35 беларускіх маладзёжных лідэраў з 14 краін Еўропы і ЗША, а таксама вядучыя беларускія эксперты ў галіне палітыкі, СМІ і грамадзянскай супольнасці. Сярод гасцей кангрэса прысутнічалі лідэр руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч, намеснік кіраўніка Рады БНР Сяргей Навумчык, палітолагі Пётр Марцаў і Юрый Дракахруст, праваабаронцы Іна Кулей і Андрэй Кім.Як паведаміў П.Марозаў, удзельнікі кангрэса разгледзелі сітуацыю ў Беларусі і працэс дыялогу з еўраструктурамі, правялі дыскусіі на тэму будучыні Беларусі і перспектыў еўрапейскай інтэграцыі, а таксама каштоўнасцей, якія аб'ядноўваюць або раздзяляюць беларускую грамадзянскую супольнасць.Кангрэс прыняў дэкларацыю, што ўтрымлівае рэкамендацыі беларускім ўладам і еўрапейскім структурам па развіцці супрацоўніцтва, і дзве заявы, прысвечаныя праблеме следства па справе Мікалая Аўтуховіча і яго калег, а таксама ўдзелу грамадскасці ў прыняцці рашэння аб будаўніцтве АЭС у Беларусі.27 красавіка ва ўрачыстай абстаноўцы з удзелам дэпутата, дакладчыка ПАСЕ па Беларусі Хрыстаса Пургурыдэса адбылася цырымонія ўручэння "Ордэна Свабоды" лепшаму маладзёжнаму актывісту Беларусі 2008 года. Сёлета ўзнагарода была прысуджана былому палітзняволенаму Андрэю Кіму і намесніку старшыні "Маладога фронту" (Чэхія) з Салігорска (Мінская вобласць) Івану Шылу. У рамках кангрэса былі арганізаваны выставы "Маладое прэс-фота Беларусі" і твораў беларускай мастачкі Валерыі Красоўскай.I кангрэс новай беларускай дыяспары адбыўся 1—4 сакавіка 2008 года ў Таліне (Эстонія).Паводле БелаПАН

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение