Беларускія палітэмігранты рыхтуюць «цёплую» сустрэчу Лукашэнкі ў Празе

7 мая палітычныя эмігранты з Беларусі правядуць акцыі супраць удзелу Аляксандра Лукашэнкі і яго чыноўнікаў у саміце праграмы Еўразвяза «Усходняе партнёрства».Як паведаміў БелаПАН старшыня Звяза беларусаў Нямеччыны Яўген Мурашка, на ўдзел у пратэстных акцыях пагадзіліся беларускія палітэмігранты, якія жывуць у Нямеччыне, Польшчы, Чэхіі і Бельгіі.«Мы ўжо гатовыя да прыёму беларускай дэлегацыі. Нам усё роўна, хто прыедзе на саміт: асабіста Аляксандр Лукашэнка, міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў, кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Уладзімір Макей альбо яго намесніца Наталля Пяткевіч. Сустрэча ўжо гатовая, але хай не спадзяюцца, яна не будзе ласкавай», — заявіў грамадскі актывіст.Па словах Яўгена Мурашкі, Звяз беларусаў Нямеччыны лічыць, што прыняцце ва «Усходняе партнёрства» у цяперашняй сітуацыі не выратуе Беларусь, а толькі пагоршыць і без таго цяжкое палітычнае становішча.«Мы выдатна разумеем, што гэтая ініцыятыва накіраваная на тое, каб адцягнуць шэраг постсавецкіх дзяржаваў з зоны расейскага ўплыву. Аднак меры, якія прымае Еўразвяз, ні да чаго, акрамя легітымацыі беларускага рэжыму на міжнароднай арэне не прывядуць. Давайце палічым: праграма «Усходняе партнёрства» прадугледжвае вылучэнне шасці краінам дапамогі ў памеры 600 млн. еўра да 2013 года. Пачынаючы з 2010 года гэта — па 25 млн. еўра на краіну! Такія грошы Беларусь не выратуюць», — лічыць Мурашка.На яго думку, «Усходняе партнёрства» можа быць эфектыўным інструмантам рэфармавання Беларусі толькі тады, калі ў праграме будуць удзельнічаць не прадстаўнікі ўлады, а прадстаўнікі дэмакратычнага грамадства краіны.«Беларускае грамадства павінна быць суб'ектам, а не аб'ектам міжнароднай палітыкі», — заявіў старшыня Звяза беларусаў Нямеччыны.Паводле "Хартыі'97"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение