Дзень салідарнасці ў Варшаве (Польшча)

16 красавіка ў Варшаве адбылася акцыя Салідарнасці, якая была арганізавана прадстаўніцтвам БХД у Польшчы. Беларусы запалілі свечкі і каля гадзіны знаходзіліся каля беларускай амбасады з партрэтамі зніклых.Адбыўся невялікі мітынг. Да акцыі далучыліся палякі, якія зацікавіліся акцыяй. Амбасада выклікала паліцыю, якая з разуменнем ставілася да пікету.  Супрацоўнікі амбасады, якія выходзілі з будынку, хавалі вочы і ў размову не ўступалі.

Паводле "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение