Памерла Раіса Жук‑Грышкевіч (Канада)

У Канадзе на 90‑м годзе жыцьця памерла актыўная дзяячка беларускай эміграцыі Раіса Жук‑Грышкевіч.Нарадзілася Раіса Жукоўская 22 кастрычніка 1919 году ў Пружанах.Ад раньняга дзяцінства праз сваю нацыянальна сьведамую сям’ю была далучаная да беларускай справы.Большую частку свайго жыцьця жыла на чужыне, але увесь час прымала самы актыўны ўдзел у беларускім жыцьці. Шмат гадоў узначальвала Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады, была сярод фундатараў Згуртаваньня беларусаў Канады.Разам з мужам Вінцуком Жук‑Грышкевічам — першым кіраўніком беларускай рэдакцыі Радыё Свабода, а ў далейшым — старшынём Рады БНР (1970—1982) актыўна працавала дзеля арганізацыі беларускай службы Радыё Свабода і актывізацыі палітычнага жыцьця беларускай эміграцыі.Жыла ў Бэры (Антарыё)Паводле "Радыё Свабода"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение