БНП адзначыла Дзень Волі (Польшча) + ФОТА

25 сакавіка ў 91-я ўгодкі стварэння БНР грамада Беларускай Нацыянальнай Памяці зрабіла выезд па Беласточчыне, каб ушанаваць памяць спачылых на гэтай зямлі беларусаў.

У Бельску былі запаленыя знічы на магіле Яраслава Кастыцэвіча і каля помніка беларускім сялянам, якія сталі ахвярамі польскіх нацыяналістаў з Narodowego Zjednoczenia Wojskowego. У 1946 годзе было забіта і спалена больш за 70 беларусаў у вёсках Залешаны, Старыя Пухалы, Волька Выганоўская, Зане і Шпакі.Далейшы шлях ляжаў у кірунку Белавежы, дзе знайшоў спачын генерал Язэп Булак-Балаховіч. На яго магіле ў Белавежы і на месцы гібелі пад Белавежай былі запаленыя знічы і праспяваная малітва.У Супраслі ўшанавалі памяць Веры Карчэўскай, удзельніцы антыпольскага паўстанцкага руху на Беласточчыне ў 1921-1922 гадах, гераіні судовага працэсу 45 беларусаў у Беластоку ў 1923 годзе, славутай змагаркі, якую ўсе звалі Вера Нязломная.Астатнім месцам паездкі-ўшанаваньня сталі Крынкі, дзе была наведаная магіла Францішка Пяткевіча, аднаго са стваральнікаў Беларускага студэнцкага саюзу ў Вільні.У Беластоку сябры БНП далучыліся да святочнай вечарыны арганізаванай беларусамі Беласточчыны у клюбе "Фама". Фундатарамі імпрэзы выступілі Радыё Рацыя, тыднёвік “Ніва”, тэлеканал Белсат ды Беларускі Саюз у Польшчы. За асабісты ўклад у беларускую справу старшынём Беларускага Саюзу ў Польшчы Яўгенам Вапам былі ўзнагароджаныя беларускія дзеячы, якія жывуць у Польшчы: спадарыня Алена Глагоўская, спадары Анатоль Вап і Ігар Лукашук.

Паводле "БНП"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение