Дзень волі ў Варшаве (Польшча) + ФОТА

У Варшаве таксама святкуюць Дзень Волі. 25 сакавіка палякі пашылі вялікі, бела-чырвона-белы сцяг Беларусі.Шэсцце адбывалася на вуліцы, у самым цэнтры гораду, побач з універсітэтам. Мінакі спантанна ўключаліся ў працу, а арганізатары тлумачылі, што адбываецца 25 сакавіка ў Беларусі. Акцыя выклікала вялікае зацікаўленне. Сцяг разам з палякамі шыла Арына Вячорка. А 14:30 удзельнікі акцыі выпусцілі ў неба бела-чырвона-белыя балонікі.Сцяг, які пашыты супольна польска-беларускай сілай, хутка будзе вісець у цэнтры Варшавы на адным з будынкаў.“Хочам, каб 25 сакавіка стаўся штогадовай нагодай паказаць сваю “Салідарнасьць” з беларусамі, якія змагаюцца за сваю незалежнасць. Хочам супольна з імі крыкнуць “Жыве Беларусь!” – кажа Ігнацы Нямчыцкі з Ініцыятывы “Вольная Беларусь”, арганізатар акцыі.Акцыя 25 сакавіка скончыла цыкл мерапрыемстваў пад загалоўкам "Пачуй Беларусь!" Больш за тыдзень праходзілі арганізаваныя канцэрты, паказы фільмаў і іншыя акцыі, якія падтрымлівалі прадэмакратычныя імкненні беларусаў. Самым вялікім мерапрыемствам быў канцэрт “Салідарныя з Беларусьсю”, які адбыўся ўжо чацвёрты раз.
 
Тэкст і фота аб святкаваньня Дня Волі ў Варшаве, дасланыя ініцыятывай Wolna Bialorus.
 
Паводле "Радыё Свабода"