Звольнена дырэктарка "Белсата" (Польшча)

Рашэннем Кіраўніцтва Польскага публічнага тэлебачання сп. Агеншка Рамашэўска-Гуза адхіленая ад пасадаў ў дырэкцыі Тэлеканала «Палонія» і кіраўніцы тэлеканала "БЕЛСАТ".

Пра гэта яна паведаміла ў інтэрв’ю нашаму Радыё.Спадарыня Агнешка, якім чынам Вы даведаліся пра рашэнне Польскага Публічнага Тэлебачання пра зняццё Вас з пасады кіраўніцы Тэлеканала “Белсат” і дырэкцыі тэлеканала “Палонія”?- Я даведалася пра гэта, калі мяне паінфармаваў дырэктар па кадрах тэлеканала. Мне не прадставілі ніякіх прычынаў. Я магу толькі дапусціць, што справа тут у маёй крытыцы палітыкі TVP  датычна фінансавання тэлеканалу Белсат і тэлеканалу “Палонія”Такім чынам, афіцыйна закідаў ніякіх да вас не было і не было ніякіх тлумачэнняў?- Не.Ці ня звязваеце Вы такое рашэнне з працягам зменаў у Польскім Публічным Тэлебачанні?- Я думаю, што так. Без сумневу гэта эфект тых падзеяў. Я думаю, што гэта таксама нейкая адсутнасць адказнасці датычна функцыянавання польскай замежнай палітыкі, бо Белсат частка гэтай палітыкі, частка місіі польскага тэлебачання, і ў сувязі з гэтым, я думаю, што яго існаванне ў інтарэсе польскай дзяржавы.Ці ня думаеце, што такое рашэнне магло быць звязанае з палітычнымі поглядамі вашага бацькі (Збігнеў Рамашэўскі – віцэмаршалак Сената Польшчы Партыя Закон і Справядлівасць PIS - РР), бо наколькі вядома да кіраўніцтва ў Польскім Публічным тэлебачанні прыйшлі прадстаўнікі партыі Ліга Польскіх Сем’яў.- Так, гэта праўда. Я думаю што хутчэй мае ўласныя погляды паўплывалі на такое рашэнне. Напэўна тое, што я бараніла існаванне гэтага каналу. Я лічыла, што тое, што Польшча павінна выказвацца ў гэтай справе, - ёсць  прынцыпам. Няма нікога іншага ў Еўропе, хто павінен быць адвакатам Беларусі больш чым Польшча. Я так лічыла, ў сваю чаргу, магчыма, што спадарства з Лігі Польскіх Сем’яў лічаць інакш.Ці не думаеце, што гэта магло быць супольнае рашэнне кіраўніцтва TVP  і МЗС Польшчы?- Я маю надзею, што міністэрства замежных спраў не ведала пра тое рашэнне. І я маю надзею, што яно будзе старацца супрацьстаяць яму, бо дагэтуль міністэрства цалкам фінансавала гэты праект. Я ўсё яшчэ маю надзею, што гэта не акажацца заканчэннем дзейнасці канала.Ці вядома, каго прызначылі выконваючым абавязкі кіраўніка тэлеканала Белсат.- Не. Мне пра тое не сказалі.Якая будучыня чакае тэлеканал?- Ведаеце, важнейшым ёсць тое, каб існаваў такі канал, чым тое, што я буду яго кіраўніцай. Я маю надзею, што няма пагрозы існавання канала, і нягледзячы ні на што існаванне каналу ня будзе нічога пагражаць. А калі не будзе пагражаць, то я калісьці вярнуся, бо дакладна буду адвакатам беларуска-польскіх адносінаў.

Паводле "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение