Саюз беларусаў у Германіі патрабуе прыцягнення да адказнасці тых, хто вінаваты ў заўчаснай смерці Я.Паляковай

У ноч з 6 на 7 сакавіка 2009 года задзьмулася свечка жыцця 36-гадовай Яніны Паляковай. Яна стала ахвярай пераследу за сваю праваабарончую дзейнасць. Гэта жанчына кінула выклік магутнаму рэпрэсіўнаму апарату і загінула. Загінула не ад кулі, не ад гарматнага стрэлу, а ад цкавання, пераследу і абыякавасці тых, хто быў побач. Такое стала магчымым таму, што беларускае грамадства і палітычныя апаненты рэжыму моўчкі назіраюць за прававым бязмежжам, лічачы, што гэта іх абміне", — гаворыцца ў заяве Саюза беларусаў у Германіі."Сёння за кратамі знаходзяцца Арцём Дубскі, Мікалай Аўтуховіч, Уладзімір Асіпенка, Юрый Лявонаў. Які лёс рэжым прыгатаваў ім? Хто наступны?" — гаворыцца ў заяве.Саюз Беларусі ў Германіі лічыць, што "заўчасная смерць Я.Паляковай павінна стаць кропляй, якая перапоўніць чашу цярпення беларускага народа", і заяўляе пра неабходнасць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці ўсіх вінаватых у яе заўчаснай смерці, знайсці датычных да знікнення Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Дзмітрыя Завадскага і патрабаваць вызвалення ахвяр палітычных рэпрэсій: А.Дубскага, М.Аўтуховіча, Ю.Лявонава, У.Асіпенкі.Таксама ў заяве прапануецца краінам Еўрасаюза прыпыніць ўсялякія стасункі з Аляксандрам Лукашэнкам. "У адваротным выпадку мы будзем разглядаць гэта супрацоўніцтва як саўдзел у злачынствах", — канстатуецца ў дакуменце.Як паведамлялася раней, у ноч на 7 сакавіка ў Салігорску (Менская вобласць) пакончыла жыццё самагубствам мясцовая праваабаронца 36-гадовая Яна Палякова. Юрыст па прафесіі, яна з'яўлялася актывісткай незарэгістраванай арганізацыі "Прававая дапамога насельніцтву", супрацоўнічала з іншымі праваабарончымі арганізацыямі і ўваходзіла ў склад ініцыятыўнай групы Вольгі Казулінай (дачкі апазіцыйнага палітыка Аляксандра Казуліна) на парламенцкіх выбарах 2008 года.3 сакавіка суд Салігорскага раёна прызнаў Палякову вінаватай на падставе артыкула 400, частка 2 Крымінальнага кодэкса (заведама непраўдзівы данос). Яе, у прыватнасці, абвінавацілі ў непраўдзівым даносе на супрацоўніка міліцыі і прыгаварылі да двух з паловай гадоў абмежавання волі. Акрамя таго, паводле рашэння суда яна павінна была выплаціць міліцыянеру 1 млн. рублёў у якасці кампенсацыі за маральны ўрон. Я.Палякова лічыла сябе невінаватай. Паводле БелаПАН

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение