«Сябры» паехалі ў Амерыку

Ансамбаль «Сябры» выправіўся ў тур па Злучаных Штатах Амерыкі і Канадзе. «Сябры» паехалі ў Амерыку не ўпершыню. Яны тут выступаюць перыядычна з 1993 году. Апошні раз іх гастролі прыпалі на 2001 год, якраз на час тэракту. Cпонсарам туру выступіў расійскі незалежны тэлеканал RTVi — аналaг нашага «Белсату». Дзіва, але гэты факт чамусьці і самі «Сябры» і дзяржаўныя тэлеканалы змаўчалі.

 Нічога спэцыфічнага, акром хіба перапеўкі Сінатры «Нью-Ёрк-Нью-Ёрк» беларускі ансамбаль не рыхтуе. Грунтавацца праграма «Ад „Алесі“ да Алесі» будзе выключна на старых гітах. Зразумелы і разлік на аўдыторыю — былых савецкіх грамадзянаў.Сябры

Расклад туру «Сяброў» па Амерыцы і Канадзе:28 лютага — Балтымор1 сакавіка — Дэнвер3 сакавіка — Мінеапаліс4 сакавіка — Бостан6 сакавіка — Кліўленд7 сакавіка — Нью-Ёрк8 сакавіка — Мілуокі

Паводле сайта "Тузін Гітоў"