"Перапёлцы" 15-ць! (Польшча)

Калектыў народнага танца Гайнаўскага Дома культуры святкуе 15-годдзе свайго існавання.Калектыў "Перапёлка" быў створаны ў 1993 годзе па ініцыятыве выпускніцы ўніверсітэта Марыі Кюры Слкадоўскай ў Любліне Ганны Баран. Галоўнай мэтай было заахвоціць дзяцей і моладзь да танца, адкрыць перад імі прыгажосць музыкі, рухаў, жэстаў.Назву калектыў атрымаў у дзесяцігоддзе свайго заснавання, а сімвалізуе яна адзін са жніўных абрадаў.У калектывае танцуюць дзеці і моладзь з гайнаўскіх школ. Сёння існуе тры ўзроставыя групы, агульная колькасць удзельнікаў 60 асоб.У 2007 годзе калектыў прадстаўляў Польшчу на танцавальным карнавале ў Венэцыі.У рэпертуары калектыва народныя танцы розных рэгіёнаў Польшчы, беларускія народныя танцы, танцы народаў Падляшша, а таксама народныя танцы іншых краін Еўропы.

Паводле "Радыё Рацыя"

"Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" далучаецца да віншаванняў калектыву і зычыць плённай творчай працы, ўдзячных гледачоў, новых творчых знаходак.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение