Стартуе веснавы фестываль фальклору "Там по маёвуй росі" (Польшча)

Стаўшы ўжо традыцыйным фестываль веснавога фальклору "Там по маёвуй росі", які штогод збірае спевакоў з Падляшша і Палеся напрыканцы траўня, сёлета стартуе нашмат раней.

Выстава пад назовам "Вандроўкі па Палессі" інаўгуруе 6-ы Падляшска-Палескі фестываль веснавога фальклору “Там по маёвуй росі”.

Працы народных мастакоў заходняга Палесся (Берасцейшчына), членаў абласнога клуба майстроў народнай творчасцi "Скарб" выстаўлены ў залах беларускага музея ў Гайнаўцы.

Разьба, ткацтва, цацкi, керамiка, выцiнанкi, пiсанкi, вышыўка, мастацкiя вырабы з саломы, малюнкi на шкле.

І хаця да маёвай расы трэба яшчэ пачакаць, бо пакуль снег на двары, але першыя спевы чутны ўжо сёння – канцэрт палескага фальклору у выкананні трыо сёстраў Лук’яновiчаў з вёскi Леснiкi каля Драгiчына, што на Берасцейшчыне - першая веснавая ластаўка, першая вестачка пра надыходзячую вясну, а разам з ёй і 6-ы фестываль.

Мерапрыемства ладзіць Музей малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах.

Паводле "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение