Гаваруны і балбатуны Гайнаўкі (Польшча)

Конкурс расказчыкаў, які ўжо трывала ўвайшоў у календар беларускіх мерапрыемстваў Гайнаўкі, ізноў збірае аматараў пагаварыць.

У Гайнаўскі ліцэй з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў чарговы раз сабраліся гаваруны і балбатуны з усіх школ Гайнаўскага павета. Казкі, байкі, анекдоты, гісторыі, ўзятыя з жыцця. Сёння тут хапае ўсяго. Малодшыя школьнікі сягаюць па народны фальклор, па творы беларускіх аўтараў, тымчасам старэйшыя, стараючыся быць арыгінальнымі, пішуць уласныя тэксты, карыстаючы гісторыі, ўзятыя з штодзённага жыцця. І калі малодшыя стараюцца апавядаць аўтарскія творы блізка тэксту, ды на літаратурнай мове, то ў расказах старэйшых вучняў штораз часцей выкарыстоўваецца мясцовая гаворка, а гэта робіць такія расказы вельмі жывымі і сапраўднымі.

У такіх спаборніцтвах лічыцца ўсё – інтанацыя, міміка, знешні выгляд і ўменне захапіць слухача. Конкурс расказчыкаў – гэта першы крок да красамоўства і аратарства, бо толькі здольны разказчык, які ўмее захапіць і ўтрымаць увагу публікі – сапраўдны моўца.

Паводле "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение