Беларуская дыктоўка напісана ў Варшаве (Польшча)

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ў Варшаве адбылася беларуская дыктоўка, арганізатарам якой стала Беларуская Нацыянальная Памяць.Беларусы і сябры Беларусі прыйшлі ў Сollegium Сivitas, каб прыняць удзел у другой па ліку агульнанацыянальнай дыктоўцы. Удзельнікаў, якіх было каля пяцідзесяці чалавек, прывітала прэзідэнт Сollegium Сivitas прафесар Ядвіга Каралевіч.Ініцыятарам ідэі напісання дыктоўкі ў Варшаве выступіла Наста Ільіна, стыпендыстка прэзідэнта Польскай Акадэміі Навук, сябра ТБМ, якая і чытала тэкст “Родная мова” (паводле У. Караткевіча). На дыктоўцы прысутнічалі журналісты Еўрапейскага Радыё для Беларусі, Беларускай службы Польскага Радыё і БЕЛСАТу.Усе ўдзельнікі перад напісаннем дыктоўкі атрымалі ў падарунак ад Беларускай Нацыянальнай Памяці фірмовыя асадкі. Напрыканцы імпрэзы ўсе ахвотныя маглі атрымаць прыз ад БЕЛСАТу – CD-дыск з фільмам “Тутэйшыя” і фірмовыя стужкі БЕЛСАТу.Яшчэ раз хацелі б падзякаваць усім, хто прыняў чынны ўдзел у акцыі. Асобную падзяку выказваем прафесарцы Варшаўскага Універсітэту Ніне Баршчэўскай і былому амбасадару Рэспублікі Польшчы ў Беларусі спадару Марыюшу Машкевічу. Да напісання дыктоўкі далучылася таксама журналістка БЕЛСАТу Юлія Цяльпук.З прыемнасцю называем імёны пераможцаў:Ніна БаршчэўскаяЗміцер Карацееў (праца была напісаная лацінкай)Іна РэўтНаталляПрацы гэтых асобаў у бліжэйшы час будуць перасланыя Таварыству Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны ў Менск для далейшага ўдзелу ў конкурсе.Віншуем пераможцаў і ўсіх удзельнікаў святочнага мерапрыемства!Паводле "БНП"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение