Акцыя салідарнасьці ў Нью-Ёрку (ЗША)

У Нью-Ёрку адбыўся мітынг Згуртавання Беларускай Моладзі ў Амерыцы і Нью-Ёркскага аддзелу Беларуска-Амерыканскага Задзіночання.

 Як паведамілі Свабодзе актывісты ЗБМА, мэтай акцыі (якая адбылася каля рэзідэнцыі мэра) было прыцягненне ўвагі да небяспечнай палітычнай сітуацыі ў Беларусі, у прыватнасці – падпісаных на пачатку месяца ў Маскве пагадненняў аб адзінай з Расіяй паветранай прасторы і сумеснай аператыўнай вайсковай групоўцы некаторых краінаў СНД.

Старшыня ЗБМА Мікалай Цімашэнка павіншаваў прысутных са святам кахання і ад імя прысутных выказаў салідарнасць з актывістамі “Маладога Фронту” Паўлам Кур’яновічам, Зьміцерам Дашкевічам і Міколам Дземідзенкам, якія былі збітыя падчас акцыі ў Мінску. Мікіта Агароднік распавёў прысутным аб дзейнасці ЗБМА ў справе дапамогі беларускім эмігрантам і супрацоўніцтва з амерыканскімі ўладамі.Прысутныя вырашылі накіраваць ліст да дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан з заклікам звярнуць увагу на вайсковыя дамовы як пагрозу суверэннасці Беларусі і на рэпрэсіі супраць моладзевых апазыцыйных актывістаў. Таксама быў арганізаваны збор подпісаў у падтрымку стварэння партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя. Вырашана ў дзень устаноўчага з’езду партыі, 28 лютага, правесці акцыю падтрымкі ля будынку ААН.Фота Анатоля Старкова (Нью-Ёрк).

Паводле "Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение