Беларусь годна выступіла на кніжным кірмашы (Літва)

Найбуйнейшы ў Балтыйскіх краінах Віленскі кніжны міжнародны кірмаш сёлета пачаўся беларускімі імпрэзамі. Беларусь прадастаўлена і дзяржаўнымі выдавецтвамі і культурнай праграмай, арганізаванай Беларускай амбасадай у Літве, і незалежнымі аўтарамі і выдаўцамі, якія прыязджаюць самі.

Сёлетні Віленскі кніжны кірмаш, дзесяты па ліку, — юбілейны. Яго удзельнікі прадстаўляюць кнігі з розных кантынентаў. Аднак сёлета першы з чатырох дзён кірмашу быў днём беларускіх імпрэзаў, які пачаўся прэзентацыяй фотаальбома з нагоды 15-годдзя беларуска-літоўскіх дыпламатычных дачыненняў.Прывітаў прэзыдэнтПасля ўрачыстага адкрыцця беларускія стэнды наведаў прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус:“Беларускія выданні — частка агульнай экспазіцыі і я цешуся, што Беларусь зрабіла прыгожы ўнёсак у выставу”.Летась Віленскі кніжны кірмаш наведалі каля 60 тысяч чалавек. Арганізатары экспазіцыі, якая займае каля 9 тысяч квадратных мэтраў і прадстаўляе тысячы выданняў і 200 імпрэзаў, цвердзяць, што фінансавы крызіс не паўплывае на колькасць наведнікаў і сёлета цягам чатырох дзён іх будзе яшчэ больш.“Беларусь тут так добра ведаюць”Паэт, празаік, драматург, перакладчыца Раіса Баравікова прадстаўляла свае новыя кніжкі, але найбольш яе усцешыў поспех беларускіх мастацекіх і гістарычных выданняў.“Мы тут з самай раніцы, вельмі шмат людзей ужо было. Як цудоўна, што ў нас ёсць гэты двухтомнік «Вялікае Княства Літоўскае», ім вельмі цікавяцца, як і «Старажытнымі замкамі», і нашымі мапамі. Дзіцячай літаратурай цікавяцца, і альбомамі. Вось альбом «Напалеон Орда» увогуле цэлы натоўп сабраў, ён такі вядомы у Вільні. У мяне проста дрыжыкі па целе прабягалі ад гэтага адчування, што нашую беларускую культурную спадчыну, Беларусь тут так добра ведаюць”.“Ніхто нічога не набывае…” ці “Купляюць і будуць купляць”?Беларускія выданні былі прадстаўленыя і незалежнымі аўтарамі, якія выдавалі свае творы з свой кошт. Побач са стэндамі беларускіх дзяржаўных выдавецтваў віленская паэтка Вера Хамянюк прэзентавала кнігу сваіх вершаў, якую выдала за свой кошт і прапаноўвала наведнікам набыць:“Шкадую, што прыйшла. Нікому не патрэбна нічога. Колькі не пыталася ў каго ― ці патрэбная каму мая лірыка, — усе кажуць: «Ня трэба». Тысячу літаў заплаціла, каб выдаць сваю кніжку, але ніхто нічога не набывае”.“Набываюць, і будуць набываць”, — далучаецца да размовы наведнік з Украіны: украінскі стэнд побач з беларускім павільёнам. Выдавец са Львова Кацярына Шаўчэнка падыходзіць, каб сказаць сваё меркаванне: “І у нас можна пачуць, што кнігі ― не патрэбны сёння тавар. Гэта, вядома, ня так. Мажліва, у сувязі з крызісам набываюць кнігі трошкі менш, але кніжкі купляюць, і выдаўцы кніжкі выдаюць”.Володымыр Брыскін з Вінніцы, які прывёз свае кнігі, адзначае:“У мяне добрыя уражанні. Выданні вартасныя, добрае афармленне. На гэтым кірмашы людзей сапраўды шмат ― мы думалі спачатку, выставачны цэнтар недзе далёка ад цэнтру, хто тут будзе, а тут усё віруе. І тут жа кірмаш ― кніжкі можна набываць. У параўнаньні з Украінай, Беларуссю кніжкі ў чатыры разы даражэй ― і купляюць. Як гарачыя піражкі хапаюць. Рэспэкт”.Кніжкі выдае і прадае княгіня ВКЛМінакі ня толькі глядзелі кнігі, але і распытвалі адну з гаспадыняў беларускага павільёна пра яе строй.Загадчыца рэдакцыі дзіцячай літаратуры “Мастацкай літаратуры” пісьменніца Алена Масла прэзентавала беларускія выданні ў адмысловым шляхетным уборы часоў Вялікага княства Літоўскага.“Канечне, існуе такое уяўленне, што мы маем толькі народныя сялянскія строі. Яны сапраўды прыгожыя, і гэта прыемна, што іх ведаюць і пазнаюць. Але апрача таго мы маем шляхетныя нацыянальныя строі. Шляхецтва давалася воінам, а паўз Беларусь войны праходзілі бясконца, так і сталася, што ў нас шмат хто меў шляхецтва. Кожны трэці ў нас шляхціц. Так што мы пашчыравалі разам з майстрамі Тэатру юнага гледача і пастараліся давесці ў маёй асобе да вас княгіню ВКЛ”.Вялікае Княства Літоўскае ― Вялікае Княства ПаэзііУ суботу на Віленскім кніжным кірмашы — чарговая акцыя міжнароднага праекту “Вялікае княства Паэзіі” — музычна-паэтычны перформанс, два ў адным: мовы і музыка Вялікага княства Літоўскага з удзелам беларускіх літоўскіх паэтаў і музыкаў.

Паводле "Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение