Сустрэча ў амерыканскім аддзеле фону Маршала (ЗША)

10 лютага ў Вашынгтоне, у мясцовым аддзяленні фонду Маршала, мае адбыцца сустрэча амерыканскай грамадскасці з беларускімі грамадскімі актывістамі Ірынай Красоўскай, жонкай зніклага Анатоля Красоўскага, і каардынатарам незарэгістраванай грамадзянскай ініцыятывы “Трэці шлях” Паўлам Марозавым.Як паведамляе "Washington Times", на сустрэчы будуць абмяркоўвацца цяперашняя эканамічная і палітычная сітуацыя ў Беларусі, а таксама задачы, якія стаяць перад дэмакратычнай апазіцыяй.Нямецкая фундацыя Маршала была створаная ў гады халоднай вайны з ініцыятывы тагачаснага канцлера ФРГ Вілі Бранта дзеля ўмацавання лучнасці паміж Еўропай і ЗША. Цягам 30 гадоў гэтая арганізацыя аб’ядноўвае палітыкаў, грамадскіх дзеячаў, журналістаў, якія садзейнічаюць абмену паміж еўрапейскай ды амерыканскай моладдзю, усталяванню прыязных дачыненняў паміж людзьмі, якія жывуць паабапал Атлантыкі.Галоўнымі ўдзельнікамі сённяшняй сустрэчы ў Вашынгтоне будуць кіраўніца грамадскага аб’яднання “Мы памятаем”, жонка зніклага Анатоля Красоўскага Ірына, каардынатар незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Трэці шлях” Павал Марозаў, а таксама дырэктар Браціслаўскага офісу фонду Маршала Павал Дэмеш. Размова будзе як пра сітуацыю ў Беларусі, так і пра палітыку ў дачыненні да яе з боку ЕС ды ЗША.Паводле Ірыны Красоўскай, у цяперашняй сітуацыі, калі амерыканцам найбольш рупяць такія пытанні, як эканамічны крызіс ды бяспека, ёсць адчуванне, што ЗША па-ранейшаму захоўвае амбіцыі ўсясветнага лідэра.Таму сітуацыя з правамі чалавека ў такіх несвабодных краінах, як Беларусь, ня можа не цікавіць новую амерыканскую адміністрацыю.Раней у інтэрвію амерыканскім СМІ Ірына Красоўская адзначыла, што ў Еўропе апошнім часам назіраецца пэўнае паслабленьне цікавасці да выканання беларускім рэжымам шэрагу еўрапейскіх патрабаванняў. Напрыклад — забеспячэння права грамадзянаў, апазіцыі, няўрадавых арганізацый, СМІ на крытыку ўладаў. Або правядзення незалежнага расследавання справы зніклых апанентаў рэжыму. Тым часам курс і змест амерыканскай замежнай палітыкі застаецца нязменным”.Паводле "Радыё Свабода"