Беларусь і беларусы (Эстонія)

У Таліне 7 лютага прайшоў першы клубны вечар-дыскусія "Беларусь і беларусы". Мерапрыемства было арганізавана беларуска-эстонскай грамадскай арганізацыяй Valgevene Uus Tee для этнічных беларусаў, якія жывуць у Эстоніі, а таксама для тых, каму цікава тэма Беларусі, паведаміў БелаПАН прадстаўнік гэтай арганізацыі, студэнт Тартускага універсітэта Ігар Случак."У Эстоніі жыве каля 18 тысяч беларусаў, і адной з мэтаў правядзення гэтага клуба было пакласці пачатак кансалідацыі беларусаў у Эстоніі, далейшаму развіццю іх нацыянальнай самасвядомасці", — зазначыў І.Случак.Удзельнікі мерапрыемства дыскутавалі на тэмы "Беларусь як гістарычна складзеная тэрытарыяльная дзяржава", "Чаму беларусы не размаўляюць на роднай мове? Што ўяўляе сабой культура беларусаў?" і "Дэмакратычная традыцыя ў Беларусі". Гасцямі вечара былі беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў і эстонскі гісторык Юрый Адамс."Я глыбока перакананы, што калі народ страчвае сваю культуру, страчвае сваю мову, ён страчвае сваю гістарычную перспектыву і, зразумела, страчвае сваю дзяржаву. Я спадзяюся, што гэтага не здарыцца. Хаця сітуацыя ў цяперашняй Беларусі даволі трывожная", — сказаў на вечары У.Арлоў."Мы лічым, што чыстая палітыка не працуе як у Беларусі, так і ў нашай дыяспары. Яна толькі параджае канфлікты, але не вырашае праблемы існавання двух паралельных светаў беларусаў: савецкага і дэмакратычнага. Толькі культурныя, адукацыйныя праекты, на наш погляд, дазволяць злучыць гэтыя дзве супольнасці ў адзіную нацыю. Для гэтага мы і працуем як ў згаданым праекце, так і ў астатняй нашай дзейнасці", — зазначыў Павел Марозаў, дырэктар арганізацыі Valgevene Uus Tee.Паводле слоў І.Случака, мерапрыемства выклікала вялікую цікавасць сярод беларусаў, а таксама эстонскай прэсы. Беларускія клубныя вечары будуць праходзіць не радзей як раз на месяц у гарадах Эстоніі — Таліне, Йыхві, Сіламяйе, Нарве, дзе жыве значная колькасць беларусаў.Паводле БелаПАН

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение