Ушанаванне памяці Яна Булгака (Польшча)

Ініцыятыва "Беларуская Нацыянальная памяць", якая займаецца ўшанаваннем памяці беларускіх дзеячоў па-за межамі Беларусі, наведала ў гадавіну смерці беларускага і польскага фатографа Яна Булгака, могілкі Павонзкі ў Варшаве, дзе ён пахаваны.

4 лютага 1950 года ў Варшаве памёр выдатны беларускі і польскі фатограф Ян Булгак, дзякуючы якому на фотаздымках мы можам пабачыць гарады Заходняй Беларусі у міжваеннай Польшчы.

Па словах кіраўніка ініцыятывы БНП Анатоля Міхнаўца Яна Булгака можна назваць бацькам беларускай фатаграфіі.

- Яна Булгака беларусы называлі “Майстар з Вільні”, і сёння мы адведалі яго магілу, запалілі знічы, прачыталі малітву, ушанавалі, успомнілі чалавека. Ён вельмі шмат зрабіў і быў беларусам, што б пра яго ні казалі, бо на магіле напісана “Нестар польскай фатаграфіі”. Булгак паходзіць са старажытнага беларускага роду, два яго продкі былі ўніяцкімі біскупамі, а сам ён у Вільні ўдзельнічаў у беларускім жыцці. Падчас вайны ён таксама дапамагаў беларускаму школьніцтву і толькі вайна прымусіла яго з’ехаць з Вільні.

Ініцыятыва БНП стала займаецца пошукам і ўшанаваннем памяці беларусаў па-за межамі краіны. Намаганнямі ініцыятывы былі адшуканыя магілы Прэзідэнта БНР Міколы Абрамчыка ў Парыжы, Магдалены Радзівіл у Фрайбурзе ды іншых.

Паводле "Радыё Рацыя"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение