Быць беларусам у Расіі

Заставацца сабою — гэта значыць выдзяляцца нечым сярод іншых людзей, адрознівацца ад усіх астатніх, бо ты — гэта ты, а не нехта іншы. Людзі маюць розныя колеры скуры, валасоў і вачэй, розны рост і камплекцыю. Людзі вераць ці не вераць у Бога, галасуюць за розныя палітычныя партыі на выбарах, маюць розныя кулінарныя і музычныя густы, апранаюць розную вопратку.

Нацыянальная ідэнтычнасць — натуральны складнік ідэнтычнасці чалавека, яго пазіцыянавання ў сістэме каардынатаў грамадства паводле яшчэ адной прыкметы. Асабліва гэта актуальна для вялікай шматнацыянальнай краіны як Расія, якая ёсць домам для людзей з больш як 150 этнасаў — у тым ліку і для нас, расійскіх беларусаў.

Для нас заставацца сабой — значыць у тым ліку заставацца беларусамі.Пераважная большасць беларусаў у Расіі асімілююцца цягам першых пакаленняў. З 1989 да 2002 г. колькасць жыхароў Расіі, што ідэнтыфікавалі сябе беларусамі, упала на траціну, з 1,2 млн да 808 тысячаў чалавек.Часта даводзіцца назіраць людзей, што, пераехаўшы ў Маскву, пачынаюць заўзець за «нашу» расійскую зборную па футболе, абмяркоўваць, як «у нас» праходзяць выбары ў Дзяржаўную Думу.Прыкра бачыць беларускамоўных, якія пасля пераезду ў Маскву пачынаюць звяртацца да цябе па-расійску.У сучасных умовах, калі дзякуючы камунікацыйным тэхналогіям можна з любой кропкі планеты слухаць беларускае радыё, чытаць беларускую прэсу і стасавацца з беларусамі з усяго свету, гэта прыватны выбар кожнага чалавека: асімілявацца ці не.Даводзілася чуць, што ў сучасным глабалізаваным свеце асімілявацца — гэта натуральна і непазбежна. Хочацца не пагадзіцца.Хтосьці кажа, што глабалізацыя — гэта пераплаўленне ўсіх моваў і народаў у адно і гублянне ідэнтычнасці, а я скажу, што ў глабальным свеце індывідуальнасць, наадварот, выходзіць на першы план.Любая адрознасць — гэта патэнцыйная перавага. Калі ты не маеш адметнасці, табе няма чаго прад’явіць гэтаму свету. Тое, што не зяўляецца ўнікальным — не нясе інавацыйнасці, таму не мае вартасці. Гэта адносіцца і да ідэй, але ў першую чаргу да іх носьбітаў і генератараў — людзей, а таксама да створанага імі асяродку, дзе ідэі нараджаюцца. Ніколі не будзе такога, каб усе людзі думалі і паводзілі сябе аднолькава — а значыць, і нацыянальна‑культурная ідэнтычнасць ніколі не будзе замененая на нешта іншае.Асабіста я зрабіў выбар на карысць таго, каб не асімілявацца, не адмаўляцца ад беларускіх каранёў. Я не хачу быць ані тым распаўсюджаным тыпам расійца, што забыў свае татарскія, мардоўскія ці ўкраінскія карані, ані тым тыповым расійскім беларусам, што выракся беларускасці.Заставацца беларусам на фоне расійскай масы — гэта пэўны складнік адметнасці, частка таго індывідуальнага, што я не хачу прыносіць у ахвяру супольнасці. Хтосьці назаве гэта супрацьстаўленнем сябе грамадству — а я назаву гэта, наадварот, знаходжаннем і ўсведамленнем свайго месца ў ім, сярод гэтых 140 мільёнаў людзей розных нацыянальнасцяў, моваў, рэлігіяў.Быць беларусам — гэта быць грамадзянінам, быць асобаю. Быць самастойнай і ў той самы момант арганічнай часткай бязмежнага сучаснага свету і часткай вялікай гісторыі чалавечай расы. Гэта быць і заставацца самім сабою.

Апублікавана ў маскоўскім беларускім альманаху «Скарыніч», №7 (скарочана). Артыкул Алеся Чайчыца.

Перадрук з "Нашай Нівы"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение