Хрэстаматыю па гісторыі выдала ЕГУ (Літва)

Выдавецтва Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта выпусціла яшчэ адну хрэстаматыю па гісторыі Беларусі, зборнік «Гісторыя Беларусі найноўшага часу ў дакументах i матэрыялах» (складальнік — кандыдат гістарычных навук Юрый Бачышча, навуковы рэдактар — Алесь Смалянчук).

Першая хрэстаматыя з гэтай серыі «Гiсторыя Беларусi канца XVIII — пачатку XX ст. у дакументах i матэрыялах» пабачыла свет у лютым 2007 г.

У пяць раздзелаў, што апісваюць асноўныя этапы гісторыі беларускага народу, увайшлі дакументы ад Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г да падзей, зусім блізкіх па часе. Апошні дакумент, прыкладам, датаваны сакавіком 2006 года.

Аўтар-складальнік зазначае, што дакументы для хрэстаматыі браліся з розных крыніц, але акцэнт рабіўся на ўвядзенне ў кантэкст малавядомых дакументаў і матэрыялаў.

Ю. Бачышча пры падрыхтоўцы карыстаўся не толькі беларускімі архівамі, але і архівамі Літвы.

Сярод іншага, цытуецца галоўная газета беларускіх эмігрантаў «Беларус» (Нью‑Ёрк), а таксама «Гутаркі», што падпольна саматугам выдаваў у 1970‑ыя Мікола Ермаловіч.

Прэс‑служба ЕГУ зазначае, што ў Вільні кнігу можна набыць у асістэнта універсітэта ў адміністрацыйным корпусе ЕГУ (вул. Тауро, 12, 2-гі паверх) і ў бібліятэцы ЕГУ (вул. Валакупю, 5, 1 паверх, аўд. 114), а таксама ў віленскай краме «Академічная кніга».

Наконт набыцця кнігі ў іншых краінах просяць звяртацца на publish@ehu.lt.

Паводле  "Нашай Нівы"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение