“Звуснае кіно” ў Швецыі

Цягам каляднага тыдня на Першым канале Шведскага радыё будуць “паказаныя” чатыры “звусныя фільмы” вядомых шведскіх пісьменнікаў і паэтаў. Пра гэта БелаПАН паведаміў мастак і пісьменнік Дзмітры Плакс.Так званае “звуснае кіно” (рус. "ізустное кіно") – вынаходка ўдзельнікаў мастацкага руху Беларускі клімат, як выглядае, укаранілася ў Швецыі, кажа Дз.Плакс. Па яго словах, сёлета вельмі ўдала ў шведскім Мальмё прайшоў Фестываль звуснага кіно з удзелам беларускіх і шведскіх мастакоў, пісьменнікаў і паэтаў. Пасля фестывалю і шэрагу іншых паказаў, ў радыёпраграме OBS! (Увага!) будуць транслявацца “звусныя фільмы” Астрыд Тротцыг, Ені Тунедаль і Пэра Энгстрэма. Пачнуцца ж “паказы” "фільмам" Дз.Плакса.Беларускі клімат – адзін з першых інтэрдысцыплінарных незалежных мастацкіх рухаў у Беларусі, заснаваны групай мінскіх фатографаў, музыкантаў, мастакоў і пісьменнікаў напрыканцы 1980-х. Прыкладна тады ж была сфармуляваная і канцэпцыя “звуснага кіно”.У першым у Швецыі Фестывалі звуснага кіно ў Мальмё прымалі ўдзел: Філіп Чмыр, Дзмітрый Строцаў, Ігар “Міцёк” Корзун, Астрыд Тротцыг, Ені Тунедаль, Анна Ёргенсдоттэр, Пэр Энгстрэм і Дзмітры Плакс.Паводле БелаПАН

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение