Беларусы сталі менш ездзіць у Літву

Колькасць грамадзян Беларусі, якія наведваюць Літву, па выніках 2008 года можа скараціцца на 40% у параўнанні з 2007 годам. Пра гэта ў інтэрв'ю расійскаму агенцтву ПРАЙМ-ТАСС паведаміў амбасадар Беларусі ў Літве Ўладзімір Дражын.
Дыпламат адзначыў, што летась было 500 тысяч паездак нашых грамадзян у Літву. А па выніках гэтага года чакаецца, што гэтая колькасць скароціцца на 40%.На думку амбасадара, галоўная прычына — у павелічэнні кошту віз Літвы для грамадзян Беларусі пасля ўступлення краіны ў Шэнгенскую зону, паведамляе агенцтва DELFI.Нагадаем, што раней з'явілася інфармацыя, што грамадзяне Беларусі сталі значна менш ездзіць таксама ў суседнюю Польшчу.
 
Паводле "Еўрапейскага радыё для Беларусі"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение