Беларускі дзень у Празе (Чэхія)

8 снежня культурная фундацыя чэскага экс-прэзідэнта Вацлава Гаўла правяла ў Празе Беларускі дзень.

Апоўдні Гавел вітаў у сябе дома заснавальнікаў “Свабоднага тэатру” і браў удзел у здымках для новага дакументальнага праекту гэтага тэатру. Мікалай Халезін плануе сабраць у адзін дакумент развагі інтэлектуалаў, творцаў і палітыкаў пра тое, як Еўропа ўпершыню стане кантынентам, свабодным ад дыктатуры. Паводле яго дарога да гэтага вядзе праз Беларусь. Праект адштурхоўваецца ад вядомага акрэслення статусу беларускага кіраўніка і мае сімвалічную назву “Апошні”. Вось якой развагай падзяліўся сёння Вацлаў Гавел: “Калі гаварыць пра Беларусь, пра тое, калі яна стане сапраўднай дэмакратычнай дзяржавай, якая будзе далучана да заходняй цывілізацыйнай прасторы, выглядае, што гэта дарога будзе яшчэ доўгай. Але не абавязкова. Мы ведаем прыклады з нядаўняй гісторыі, калі сітуацыя змяняецца нечакана хутка і раптоўна. Гэта складанае спляценне ўплываў, якія да гэтага спрычыняюцца і якія чалавек цяжка можа прадбачыць. Гэта толькі такія самаўпэўненыя людзі як камуністы ці марксісты думаюць, што ўсё разумеюць і ведаюць законы свету і гісторыі і могуць прадказваць. Мы прадказваць ня можам. Так што і нечаканасці магчымыя.”Беларускі дзень ў Празе працягнуўся дыскусіяй і паказам спектаклю Мікалая Халезіна “Пакаленьне Джынс” .

Паводле "Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение