Беларускія дакументальныя стужкі на міжнародным фестывалі (Галандыя)

Дзве беларускія дакументальныя кінастужкі “Журналісты” і ”Галерэя Ады” ўзялі ўдзел у найбуйнейшым еўрапейскім фестывалі дакументальнага кіно ў Амстэрдаме.Аўтары гэтых прац — незалежныя рэжысёры Алег Дашкевіч і Уладзімер Колас. Па выніках прагляду праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” ўключыла кінафільм “Журналісты” ў штогадовы міжнародны паказ.Дакументальная кінастужка “Галерэя Ады” Уладзімера Коласа распавядае пра грамадскую актывістку Аду Райчонак. На Віцебшчыне ў мястэчку Германавічы спадарыня Райчонак стварыла музей, прыватную галерэю, дзе штогод праводзяцца мастацкія пленэры.“Журналісты” Алега Дашкевіча — апавяданне пра асабісты і творчы лёс вядомых незалежных журналістаў. Сярод яго герояў — шэф-рэдактар недзяржаўнага выдання “Народная воля” Святлана Калінкіна, Славамір Адамовіч, які атрымаў прытулак у Нарвегіі, зніклы аператар Зміцер Завадскі і іншыя. Гаворыць аўтар, рэжысёр Алег Дашкевіч: “Да майго фільму цікавасць была — звыш. Натуральна, што гэта актуальная тэма — жыццё, праца журналістаў. Мне было вельмі прыемна, што цалкам былі запоўненыя залі, што людзі задавалі шмат пытанняў. Яны вельмі цікавяцца сітуацыяй у краіне. Яны вельмі цікавіліся, што мы сабой уяўляем, як жывем. Пытанні ня толькі пра палітычную сітуацыю і свабоду слова, а значна шырэй”.Удзел у ім бяруць самыя вядомыя кінарэжысёры, якія прадстаўляюць дзясяткі краін з усіх кантынэнтаў. Сам удзел у фестывалі — прызнанне высокага ўзроўню прапанаваных прац, а дэманструецца фільм толькі адзін раз. Беларускія кінастужкі дэманстраваліся тройчы, кажа аўтар “Галерэі Ады” Уладзімер Колас:“Можна сказаць, што калі б мы былі ў конкурснай праграме, то можна было б і пазмагацца. Прынамсі, такое адчуванне ёсць і ёсць жаданне ў будучыні паўдзельнічаць у конкурсе, і, магчыма, з пэўным вынікам. Але тое, што людзі бачаць нашы падзеі, нашу сітуацыю, людзі задаюць пытанні, — гэта вельмі важна”.Беларускія дакументальныя стужкі ў Амстэрдаме былі прэзентаваныя ў пазаконкурсным праглядзе, бо адна з умоваў — прэм’ерны характар паказу. Але фільм “Журналісты” ўжо адкрываў міжнародны кінафорум у Рызе, а “Галерэя Ады” паспела атрымаць некалькі міжнародных узнагародаў. Таму ў беларускіх незалежных кінадакументалістаў ёсць усе падставы прэтэндаваць на найвышэйшае прызнанне ў свеце, кажа кінакрытык Максім Жбанкоў: “Беларускае дакументальнае кіно на сёння — адзіная якасная крыніца экраннага экспарту з нашай краіны. Гэта значыць, што беларуская кінадакументалістыка — найлепшае, што сёння робіцца нашымі кінамайстрамі. І вельмі сумна, што якраз вось гэтыя нашыя цудоўныя экспартныя беларускія дакументальныя кінастужкі ў самой краіне амаль ніхто ня бачыць. Бо не зацікаўленае тэлебачаньне, на жаль. Няма жаданьня тыражаваць на дысках. І мне асабіста вельмі шкада, што ёсьць шыкоўнае беларускае дакументальнае кіно, якое беларусы ня бачаць”. Паводле "Радыё Свабода"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение