Пікет у падтрымку Аляксандра Баразенкі (Польшча)

А дзявятай раніцы ля ўваходнай брамы Варшаўскага універсітэта 19 лістапада  студэнты правялі інфармацыйны пікет у падтрымку іх калегі студэнта, які таксама навучаўся ва Уроцлаве.

Па словах аднаго з арганізатараў акцыі Анатоля Міхнаўца за час правядзення акцыі была заўважная цікавасць як студэнтаў, гэтак і мінакоў.

- Людзі ахвотна падыходзілі і бралі ўлёткі. Мы былі са сцягамі бел-чырвона-белымі, адразу ўсе бачылі і падыходзілі, бо ў Варшаве ёсць такая праблема, што людзі неахвотна бяруць нейкую рэкламную інфармацыю на вуліцы, а тут было відаць, што гэта беларусы. Некаторыя нават казалі: “Жыве Беларусь”. Гэтая акцыя вельмі важная – гэта падтрымка, гэта салідарнасьць, якой так нехапае. На адваротным баку улёткі быў пазначаны адрас Аляксандра Баразенкі ў следчым ізалятары і заклік да напісаньня лістоў з падтрымкай студэнта-каліноўца.

Студэнты таксама накіравалі ліст у студэнкае самакіраванне Польшчы з просьбай падтрымаць і распаўсюдзіць інфармацыю пра Аляксандра Баразенку.

У рамках акцыі салідарнасьці са зняволеным студэнтам - каліноўцам падобная акцыя праводзілася 19 лістапада ў Кракаве.

 Бліжэйшымі днямі плануюцца таксама акцыі ў Любліне, Гданьску і Гнезна.

Паводле "Радыё Рацыя"