Беларус атрымаў Міжнародную журналісцкую прэмію Найта (ЗША)

12-13 лістапада ў Вашынгтоне Міжнародны цэнтар журналістаў правёў цырымонію ўзнагароджання прэміяй імя Найта за якасную журналістыку ў цяжкіх умовах Аляксея Караля, шэф-рэдактара беларускай газеты “Новы час” і журналіста з Уганды Фрэнка Някайру (Frank Nyakairu).Прэмія была заснаваная 10 гадоў таму і штогод уручаецца двум замежным журналістам і аднаму амерыканскаму. За гэты час прэмія набыла статус своеасаблівага Оскара для журналістаў. Лаўрэатаў вызначае незалежнае журы з аўтарытэтных прадстаўнікоў вядомых і ўплывовых медыяў, такіх як New York Times, Washington Post, ABC, CBS, Reuters, CNN ды іншых.Цырымонія праходзіла ў міжнародным гандлёвым цэнтры імя Рэйгана у прысутнасці больш як 300 журналістаў. Прысутнічаў і часовы павераны ЗША у Беларусі Джонатан Мур.Падчас сустрэчы ў Радзе дырэктараў Міжнароднага Цэнтру Журналістаў абмяркоўваліся магчымасці супрацоўніцтва Цэнтру і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Цэнтар аказвае дапамогу ў развіцці якасці свабоднай журналістыкі ў 176 краінах свету. Паводле "Радыё Свабода"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение