Міжнародны прыз атрымаў дакументальны беларускі фільм (Нямеччына)

Фільм Уладзімера Коласа атрымаў спецыяльны прыз Еўрапарламента. Прыз называецца "Прыз Еўропа" ў намінацыі дакументальнага кіно на Берлінскім міжнародным фестывалі тэлевізійных фільмаў і радыёпраграмаў. А дакументальна-публіцыстычны фільм Уладзімера Коласа мае назву "Галерэя Ады".У намінацыі канкуравала 30 стужак рэжысёраў з еўрапейскіх краінаў. 53-х хвілінны фільм беларускага рэжысёра прадстаўляў Польшчу, бо быў створаны пры падтрымцы тэлеканала “Белсат”.Колас: Фільм зроблены адносна даўно, яго часта паказвалі па “Белсаце”. Прапанова была паўдзельнічаць у конкурсе, які абвяшчаў Міжнародны інстытут дакументальнага фільма. І гэта тэма мне найбольш блізкая. Тэма падвіжніцтва. Тэма дзейнасці, накіраваная не на задавальненне ўласных інтарэсаў, а на тое, што патрэбна нам усім. Думаю, што гэта адно толькі можа выратаваць ня толькі Беларусь. Я быў знаёмы раней з Адай Райчонак. Шмат чуў пра яе ад мастакоў, якія ездзілі да яе на пленэры. І падумаў, што можа атрымацца прыгожы, глыбокі фільм. Самае цяжкае было... Мантаж. Здымкі былі не пастановачныя. Толькі мы ведаем, колькі было ўпушчана, але дзесяць дзён, якія мы там правялі, паказалі наколькі нашае жыццё насычанае трагічнымі, драматычнымі сітуацыямі. На жаль, беларусы ня маюць магчымасці ўгледзецца ў гэтае люстэрка дакументальнага фільму.Стужка прысвечаная падзвіжніцы беларускага нацыянальнага адраджэння, старшыні Германавічскага культурна-асветнага цэнтра імя Язэпа Драздовіча Адзе Райчонак.У лістападзе фільм "Галерэя Ады" будзе прадстаўляць Польшчу на міжнародным фестывалі дакументальнага кіно ў Ла-Рашэлі ў Францыі. Паводле "Польскага радыё для Беларусі"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение