Славамір Адамовіч Празе (Чэхія)

Паэт Славамір Адамовіч, які ад 2002 году жыве ў Нарвегіі, у рамках сваёй паездкі па еўрапейскіх асяродках дыяспары гэтымі днямі наведаў Прагу. Славамір Адамовіч ужо два тыдні ў дарозе. Вырашыўшы аб'ехаць беларусаў еўрапейскага замежжа, паэт ужо наведаў Вільню і Варшаву, дзе выступаў перад тамтэйшымі беларусамі.

Наступным прыпынкам была Прага, дзе Славамір Адамовіч быў госцем пражскіх беларусаў у іх Клубе на вуліцы Соўкеніцкай, 8. Паэт расказваў пра сваё запалярнае жыццё ў нарвежскім горадзе Будэ, чытаў новыя і старыя вершы, пераклады сваіх вершаў на нарвежскую мову і пераклады нарвежскіх паэтаў на беларускую, дзяліўся меркаваннямі пра сітуацыю ў беларускай дыяспары і планамі на будучыню.З Прагі Славамір Адамовіч накіраваўся ў Нямеччыну – апошні этап свайго падарожжа перад вяртаннем у Нарвегію.Вершы, чытаныя аўтарам у Беларускай Клубе ў Празе, а таксама фота глядзіце тут

Паводле "Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение