Прэзентацыя кніг у Аттаве (Канада)

У жыцці беларускай суполкі у Аттаве адбылася яшчэ адна цікавая падзея - прэзентацыя трох кніг беларускіх аўтараў. У 2008-м годзе надрукаваны кнігі сяброў нашай суполкі - Івонкі Сурвілла "Дарога", Пятра С. Мурзёнка "Над Дзісенкай ракой" і Юркі Пелюшонка "Acquisition through division (practical demagogy)". Прэзентацыя кніг прайшла на сядзібе сп. Івонкі Сурвілла, на ветлівае запрашэнне якой адгукнуліся шматлікія сябры суполкі. Падзея адбывалася пры цудоўнай пагодзе у садзе, дзе быў арганізаваны імправізаваны тэатр - накрыты сталы, расстаўлены крэслы і лаўкі.

 

Сп. Івонка Сурвілла

Пачалі з кнігі гаспадыні, сп. Івонкі Сурвілла. Гэтая кніга ўжо атрымала вядомасць і добрыя водгукі. Кніга "Дарога" была выдадзена і прэзентавана вясной гэтага года у Мінску, абмяркоўвалася ў эфіры "Радыё Свабода". Цікавасць да кнігі выклікана не толькі тым, што яна распавядае пра жыццё сучаснага Прэзідэнта Рады БНР, а і тым, што сп. Івонка Сурвілла вельмі яскрава презентавала у кніге шмат якія падзеі 20-га стагоддзя, у якіх яна і яе блізкія апынуліся волею лёса. Асабіста я прачытаў гэту кнігу з захапленьнем яшчэ калі яна была толькі на вэб-сайце. Вельмі цікава было пабачыць многа новых здымкаў з жыцця сп. Івонкі Сурвілла. Сп. Сурвілла прывітала гасцей і распавяла пра гісторыю стварэньня кнігі. Фактычна кніга склалася з інтэрвью на "Радыё Свабода", у якіх сп. Івонка Сурвілла расказвала пра сваё жыцьцё. Шмат працы у стварэньне кнігі уклаў журналіст Сяргей Навумчык. Сп. Івонка Сурвілла прачытала, на просьбу прысутных, эпізоды з перыяду яе студэнцтва у Сарбонскім універсітэце. Вельмі прыгожа аб кнізе і аб аўтарцы выказаўся сп. Ю. Пелюшонак, які ў сваім выступе гаварыў аб той шчырасці, з якой напісана гэта кніга, аб тых пачуцьцях, якія ён меў, чытаючы эпізод пра адступленне з Беларусі, калі на выспе пад Кенігсбергам, Івонку і іншых уцекачоў абстрэльвалі з самалётаў, і кулі літаральна між пальцаў прасочваліся у пясок. Ён выказаў шкадаваньне, што кнігу можна толькі пабачыць і немагчыма набыць, бо той тыраж, які быў надрукаваны, ўмомант разыйшоўся у Мінску і Празе. 

Сп. Пётр С. Мурзёнак

Мне, як вядучаму на прэзентацыі, было вельмі прыемна запрасіць на сцэну як аўтара, майго бацьку, Пятра Сільвестравіча Мурзёнка. Ідэя напісаць успаміны пра жыццё на Беларусі з'явілася пяць год таму назад, калі мае бацькі прыехалі на сталае жыццё ў Канаду. Бацька пісаў і пакрысе асвойваў кампутар. На прэзентацыі ён прачытаў вытрымкі са сваіх ўспамінаў і падзякаваў усіх прысутных, што прыйшлі на гэтую важную ў яго жыцці падзею. Пасля свайго выступу аўтар падпісываў жадаючым свае кнігі. У яго кнізе вы знойдзеце не толькі жыццяпіс чалавека, які нарадзіўся і жыў на Пастаўшчыне. Настаўнік па адукацыі, шчыры беларус па паходжаньню на прыгожай мове і ў цікавай форме расказвае пра жыццё вёскі Заходняй Беларусі, другую сусветную вайну, гады службы ў савецкай арміі, працу ў школе і быт сям'і настаўнікаў вясковай школы. Кніга ахоплівае перыяд амаль ад пачатку да канца 20-га стагоддзя. Кнігу можна набыць (тэлефон: 819- 682-3287). 

Сп. Юра Пелюшонак

Кніга "Acquisition through division (practical demagogy)" была прэзентавана яе аўтарам, доктарам Юрам Пелюшонкам. Трэба сказаць, што гэта ня першая яго кніжка. Да гэтага выйшлі ў свет "Strings for a Beatle Bass: A Book about the Beatles Generation in the U. S. S. R." (1999) і  "Through the Eyes of a Cockroach: Socialism Via a Simple Prism" (2007). Вялікую працу робіць яго жонка, Вольга, якая як прафесійны перакладчык дапамагае ў выхадзе гэтых кніг на ангельскай мове. Кніжку "Acquisition through division аўтар трактуе як аn educational guide to the art of existence based on idealistic notions". Гэта кніга разважанні аўтара аб арганізацыі грамадства, аб суадносінах паміж сацыяльнымі групамі людзей. Увогуле, гэтая кніга будзе цікавай для многіх чытачоў, хто любіць філасофію, сацыялогію. Кніга мае многа практычных задач, якія дапамагаюць чытачу ў разглядзе і разуменні праблем, якія абмяркоўваюцца. Кнігу можна будзе набыць у хуткім часе, калі яна выйдзе большым тыражом. Сама імпрэза доўжылася каля паўтары гадзіны. Затым прысутныя затрымаліся ля сталоў з пачастункамі, працягвалі размовы з аўтарамі і вялі дыскусіі. Непрыкметна надыйшоў вечар і час, калі пара была разыходзіцца, а пачыналі ў 2 гадзіны папаўдні. Значыць было цікава, імпрэза удалася. Паводле сайта "Беларусы Канады"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение