Акцыя салідранасці (Эстонія)

Акцыю салідарнасці з Беларуссю і Грузіяй правялі 16 верасня ў эстонскім Тарту студэнты мясцовага ўніверсітэта. Вечарам на гарадскім мосце Карсілд сабраліся студэнты з розных краінаў, якія прыехалі ў Эстонію на навучанне па праграме абмену.

Запаленымі свечкамі яны ўшанавалі памяць зніклых беларускіх палітыкаў і грамадскіх дзеячоў (16 верасня былі 9-я ўгодкі з часу знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага), а таксама выказалі салідарнасць з тымі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. Свечкі запальваліся і ў знак салідарнасці з Грузіяй. 

Паводле "БелаПАН"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение