Польска-беларускі пікет у Варшаве (Польшча)

11 верасня Варшаву наведаў міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў, які заявіў, што Масква не змяніла свайго негатыўнага стаўлення да размяшчэння на тэрыторыі Польшчы часткі амерыканскай сістэмы проціракетнай абароны.

Польскі калега Лаўрова Радаслаў Сікорскі ў часе супольнай прэсавай канферэнцыі адзначыў, што ў гэтай справе Польшча запрапанавала “пабудаваць атмасферу даверу”. Міністры выказалі задавальненне аб’ёмам гандлю паміж краінамі і запэўнілі, што працягне працу супольная камісія “У справах цяжкіх пытанняў польска-расійскіх дачыненняў”.Між тым каля рэзідэнцыі прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска, з якім сустракаўся Лаўроў, правялі пікет каля дзясятка палякаў і беларусаў – яны патрабавалі спыніць умяшанне Расіі ў справы Грузіі, Беларусі і іншых краінаў.“Расія ў Грузіі паказала сваё сапраўднае імперскае аблічча. Наступнымі могуць быць Беларусь, Украіна, а магчыма і Польшча. Шкада, што Захад гэтага як бы не разумее, хоча і надалей быць дыпламатычны з Масквой”, - сказаў адзін з удзельнікаў пікету.Прысутныя трымалі транспарант з надпісам “Пуціна ў Нюрнбэрг”. Гэта першы візыт кіраўніка МЗС Расіі ў краіну ЕЗ пасля руска-грузінскага канфлікту.

Паводле "Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение