У Бруселі прэзентавалі нямецкі фільм пра Беларусь

Стужка маладога нямецкага рэжысёра Сэбасціяна Хайнцэля “89 міліметраў”, якая ўжо атрымала некалькі ўзнагародаў на міжнародных конкурсах у Нямеччыне ды іншых краінах, была прадэманстраваная бэльгійскай аўдыторыі. Ініцыятарам паказу выступіў “Офіс за дэмакратычную Беларусь”.Як заявіў гледачам пасля паказу фільма рэжысёр Сэбасціян Хайнцэль, у яго “не было мэты зняць палітычны фільм”. З дапамогай кінамовы ён хацеў “перадаць асабістае ўражанне ад сустрэчаў з маладымі беларусамі”.Паводле рэжысёра, цяпер бы ён здымаў карціну зусім інакш, паколькі апошнім часам ён значна болей даведаўся пра гэту “цудоўную краіну”. Ён таксама дадаў, што калі б на яго месцы быў беларус, дык фільм таксама атрымаўся б зусім іншым.Героі фільму - палітычны ўцякач, сябра маладзёвага супраціву, танцорка, журналістка, муляр, які толькі што вызваліўся з вязніцы, жаўнер-патрыёт. Кожны з іх распавядае пра ўласнае жыццё і асабістае адчуванне свабоды. Назва фільму “89 міліметраў” паходзіць ад розніцы ў шырыні чыгуначнай каляіны паміж краінамі Заходняй Еўропы і Беларуссю (тут яна, як і ў іншых дзяржавах былога СССР, амаль на 9 сантыметраў шырэйшая). Брусельскія гледачы адзначылі выдатнае аператарскае майстэрства ды арыгінальнасць рэжысёрскай манеры.Паводле "Радыё Свабода"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение