У Кангрэсе ЗША абмяркуюць сытуацыю ў Беларусі

У Хэльсінскай Камісіі Кангрэсу ЗША 16 верасня адбудуцца слуханні па Беларусі, прысвечаныя абмеркаванню сітуацыі ў краіне напярэдадні «выбараў».Мэта слуханняў – даследаваць стан дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі і тое, як беларускае кіраўніцтва выконвае свае забавязанні перад АБСЭ напярэдадні парламенцкіх выбараў, паведамляе "Радыё Свабода".У камісіі зазначаюць, што апошнім часам у Беларусі былі вызваленыя палітвязні, а афіцыйны Мінск ня выявіў энтузіязму ў падтрымцы расійскай агрэсіі ў Грузіі – і гэта запаліла слабае святло для паляпшэння стасункаў паміж Беларуссю і ЗША, а таксама Еўразвязам. Тым ня менш, напярэдадні "выбараў" пакуль няма прыкметнага прагрэсу ў дэмакратызацыі і выкананні правоў чалавека.

Паводле "Радыё Свабода" 


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение