Дзень Беларускай вайсковай славы (Польшча)

У нядзелю беларусы маршам адзначылі дзень Беларускай вайсковай славы ў польскай сталіцы.

Каля 30 чалавек прайшлі ад плошчы генерала дэ Голя да будынку, дзе ўсталяваная мемарыяльная шыльда ў гонар генерала Станіслава Булак-Балаховіча.
 
Удзельнікі маршы неслі вялізны бел-чырвона-белы сцяг.
 
“Дзе б беларусы не былі – на Бацькаўшчыне ці ў эміграцыі – трэба заўсёды годна адзначаць Дзень беларускай вайсковай славы”, - сказаў адзін з удзельнікаў акцыі.
 
Іншая ўдзельніца адзначыла, што у “Беларусі, нажаль, нельга годна адзначыць гэты дзень, бо ізноў будуць затрыманні актывістаў”.
 
Акцыю правяла арганізацыя "Беларуская нацыянальная памяць".
 
У суботу мясцовыя беларусы разам з палякамі ў гонар свята гралі ў “страйк-бол”.
 
Паводле "Радыё Свабода"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение