Акцыі ў падтрымку байкота "выбараў" (Чэхія)

 У цэнтры Прагі на Старамесцкай плошчы беларуская дыяспара правяла акцыю ў падтрымку байкота «парламенцкіх выбараў» у Беларусі.У акцыі, прынялі ўдзел больш за 60 чалавек. Апрача беларусаў у мерапрыемстве бралі ўдзел прадстаўнікі чэшскай арганізацыі «Маладых Кансерватараў», грузінскае грамады, а таксама ўкраінцы. Прадстаўнікі грамадзянскае ініцыятывы «Свабодная Беларусь», суполкі «Пагоня» і моладзевага руху «Маладое Адраджэнне» таксама падтрымалі грузінаў, якія пратэставалі супраць расейскай агрэсіі ў дачыненні да іх краіны.Беларускія актывісты раздалі мінакам каля тысячы улётак з заявамі, у якіх тлумачацца прычыны байкоту незаконных “парламенцкіх выбараў” у Беларусі ды асуджаецца расейская палітыка ў справе Грузіі.Беларусы апранулі майкі з перакрэсленым чырвоным колерам фотаздымкам, на якім А. Лукашэнка паціскае руку прэзідэнту Расеі Дзмітрыю Мядзведзеву. Над перакрэсленым фотаздымкам змешчаны надпіс «Байкот 2008». Прадстаўнікі грузінскае грамады трымалі транспарант: «Сёння ў Грузіі. Заўтра зноў у Празе?».Акцыя выклікала вялікую цікавасць сярод шматлікіх наведвальнікаў Прагі з розных частак свету, якія падыходзілі да ўдзельнікаў мерапрыемства, каб даведацца пра аб'ектыўную сітуацыю ў Беларусі.На маніфестацыі прысутнічалі рэпарцёры чэшскай грамадскай тэлевізіі ды нацыянальнага інфармацыйнага агенцтва ČTK.

Паводле "Хартыя-97"

Фота можна паглядзець тут


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение