Акцыя салідарнасці (ЗША)

Чарговая дэманстрацыя салідарнасці з палітвязнямі адбылася каля будынку амбасады Беларусі ў Нью-Ёрку. Беларусы віталі вызваленне Аляксандра Казуліна і патрабавалі поўнага вызвалення ўсіх палітвязняў. У суботняй акцыі 16 жніўня ўзялі удзел актывісты Беларуска-Амерыканскага задзіночання, Згуртавання беларускай моладзі Амерыкі і арганізатары – фундацыя ''Мы памятаем'' і грамадскай ініцыятывы ''Погляд' .

Адна з удзельніц трымала ў руках плякат з надпісам па-ангельску “Прасігналь у падтырмку дэмакратыі ў Беларусі!”. Цягам акцыі каля будынку амбасады РБ у ЗША увесь час сыгналілі аўтамабілі, што някепска прыцягвала ўвагу мінакоў і наведнікаў амбасады. Як звычайна, ніхто з беларускай дыпмісіі да нас ня выйшаў – яны ня мелі што сказаць у сваё апраўданне, – кажа адзін з удзельнікаў акцыі Вячаслаў Бортнік. – Да нас падыходзілі мінакі, мы распавядалі ім пра становішча з дэмакрытыяй у Беларусі.Чарговая падобная акцыя салідарнасці пройдзе праз месяц, 16 верасня, як паведамляюць арганізатары.

Паводле "Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение