Бел-чырвона-белы сцяг лунаў на "Еўра-прайдзе"

2 жніўня ў Стакгольме завяршыўся "Еўра-прайд" – фестываль прадстаўнікоў нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі. Сярод сцягоў іншых краінаў, якія луналі ў Стакгольме, быў і бел-чырвона-белы сцяг, прывезены беларускімі ўдзельнікамі фестывалю.

Тэма сёлетняга Еўра-прайду: “Шведскі грэх: пераадольваючы межы”. Акцэнт і фестывалю, і параду – гэта правы сэксуальных меншасцяў у свеце.Паўсюль у Стакгольме лунаюць вясёлкавыя сцягі, сабралося вельмі шмат людзей. Дружалюбна, вельмі свабодна трымаюцца і ўдзельнікі параду, і гледачы. Большасць удзельнікаў – гэта людзі традыцыйнай сэксуальнай арыентацыі, якія падтрымліваюць ідэю свабоды і роўных правоў для сэксуальных меншасцяў. У знак падтрымкі правоў сэксуальных меншасцяў у калоне праходзілі пажарныя, паліцыянты – іх вельмі хораша віталі.Сёлетні фестываль агульнаеўрапейскі, на яго прыехалі ўдзельнікі з розных краінаў. Прайшла досыць вялікая калона ўдзельнікаў “Прайду”, якія прадстаўляюць тых, хто па нейкіх прычынах ня можа прыехаць і ўзяць у ім удзел. У гэтай калоне былі тыя, хто прадстаўлялі сэксуальныя меншасці Беларусі, Літвы, іншых краінаў, дзе людзі баяцца паказаць, што яны ёсць і дзе ёсць праблемы з правамі сэксуальных меншасцяў.У часе канфэрэнцыі, арганізаванай міжнароднай праваабарончай арганізацыяй “Amnesty International”, каардынатар гэтай арганізацыі ў Беларусі Вячаслаў Бортнік распавёў пра сытуацыю з правамі прадстаўнікоў нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі ў Беларусі.Ён падкрэсліў, што беларусам варта прыяжджаць на такія фэстывалі, таму што важна паказаць, што Беларусь – гэта частка Еўропы, і што ўсе беларусы незалежна ад сэксуальнай арыентацыі мусяць разам будаваць талерантную еўрапейскую краіну.

Паводле "Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение