Лондан заклікае вызваліць палітвязняў

У брытанскім парламенце адбыліся дэбаты па сітуацыі ў Беларусі. Брытанскі ўрад заклікае Беларусь вызваліць усіх палітычных вязняў і правесці свабодныя і справядлівыя выбары. Таксама брытанскі бок вітае запрашэнне місіі АБСЭ для назірання за выбарамі. У выпадку істотнага і незваротнага прагрэсу ў гэтых пытаннях Еўразвяз гатовы прапанаваць Беларусі паўнавартаснае супрацоўніцтва.

Брытанскія палітыкі заклапочаныя стаўленнем беларускіх уладаў да грамадзянскай супольнасці і палітычных партыяў, а таксама некаторых хрысціянскіх канфесій.Намеснік міністра замежных спраў Вялікай Брытаніі Kiм Хоўэлс заявіў, што брытанскі ўрад жадае канструктыўна супрацоўнічаць з Беларуссю.“Я хацеў бы заахвоціць Беларусь разглядаць парламенцкія выбары ў верасні як добрую магчымасць адбудаваць такое супрацоўніцтва, дэманструючы здольнасць вырашаць важныя пытанні правоў чалавека. Паляпшэнне стасункаў з Еўразвязам прынясе спрашчэнне ў падарожжах грамадзян, палепшыць эканамічныя магчымасці і дасць шанец браць удзел у абмеркаванні пытанняў, якія закранаюць нас усіх, такіх, як навакольнае асяроддзе”, — заявіў Kiм Хоўэлс.Дэпутат ад Кансерватыўнай партыі Марк Прытчард заявіў, што міжнародная рэпутацыя Беларусі мае вялікую значнасць.“Я ведаю некаторыя брытанскія кампаніі, якія хацелі б працаваць у Мінску і іншых беларускіх гарадах, але яны заклапочаныя тым, што гэта можа нанесці шкоду іх рэпутацыі”, — адзначыў Марк Прытчард. — “Вельмі важны працэс правядзення парламенцкіх выбараў. Еўразвяз і сотні еўрапейскіх кампаніяў разам з брытанскімі нецярпліва чакаюць дэмакратычнага сігналу ад Беларусі”.Дэпутат ад Лібэральна-дэмакратычнай партыі Джо Суінсан выказаў заклапочанасьць сытуацыяй са свабодай мэдыяў у Беларусі, і ў прыватнасьці наступствамі нядаўна прынятага закону аб СМІ.

Паводле "Радыё Свабода"