У Страсбургу пройдуць дэбаты па сітуацыі ў Беларусі

23 чэрвеня ў Страсбургу пачала працаваць летняя сесія Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ).

Як чакаецца, перад парламентарыямі выступяць прэзідэнт Сербіі Барыс Тадзіч, міністр замежных спраў Швецыі Карл Більд, прэзідэнт Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Жан Лем'ер, прэзідэнт Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа Якаб Келенберг.

Адным з галоўных пунктаў парадку дня сесіі ПАРЕ будзе даклад аб стане дэмакратыі ў Еўропе. Яго падрыхтаваў віцэ-старшыня ПАРЕ ўкраінскі парламентарый Сяргей Галаваты, які таксама ўзначальвае маніторынгавы камітэт ПАРЕ. Камітэт адсочвае выкананне дзяржавамі — членамі Рады Еўропы іх абавязацельстваў у сферы дэмакратычнага будаўніцтва і правоў чалавека. Даклад падрыхтаваны на аснове маніторынгу, што праводзіўся з лютага 2007 па чэрвень 2008 гадоў у 11 краінах - членах Рады Еўропы.

24 чэрвеня адбудзецца паседжанне падкамітэта па Беларусі, падчас якога пройдуць дэбаты па сітуацыі ў рэспубліцы і будучых парламенцкіх выбарах. Як паведамляе прэс-служба Аб'яднанай грамадзянскай партыі, для ўдзелу ў паседжанні ад Аб'яднаных дэмакратычных сіл запрошаны старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Афіцыйную пазіцыю будзе выкладаць дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль Красуцкі.

Паводле БелаПАН

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение