"Дзень Волі" і сустрэча з Юрыем Хашчавацкім у Нью-Ёрку

15 чэрвеня ў грамадзскай залі Катэдральнага Сабору Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне Беларускі Моладзевы Рух Амерыкі правеў прэзентацыю фільму “Дзень Волі”. На мерапрыемстве прысутнічалі актывісты Беларускага Моладзевага Руха Амерыкі, прадстаўнікі беларускай дыяспары ў ЗША, старшыня Беларускага-Амерыканскага Задзіночання Вячка Станкевіч.На першым паказе, які адбыўся а 12 гадзіне, выступіла сяброўка Юрыя Хашчавацкага, прадюсар фільма "Плошча" – Марыянна Каат. Другі паказ адбыўся а 21 гадзіне, калі прыляцеў Юрый Хашчавацкі. Ён распавеў, што фільм быў зняты па заказу тэлеканала Белсат. Мэтай стужкі было: паказаць еўрапейскай супольнасці наколькі істотнай была падзея 25 сакавіка для беларускага народу. Аўтар выказаў думку, што гісторыя ўсёй Еўропы магла б пайсці іншым шляхам, калі б яшчэ ў 1918 годзе быў прызнаны суверынітэт і незалежнасць Беларусі.Pэжысёр прыме ўдзел у фестывалі "Сілвердокс", які пройдзе ў Мэрылэндзе 16–23 чэрвеня. Фільм “Плошча” будзе паказвацца на фестывалі.Паводле БМРА

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение