39 тысяч беларусаў афіцыйна ўладкаваліся на працу ў Польшчы

Паводле зьвестак Міністэрства сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы, на 1-е паўгодзьдзе мінулага году ў гэтай краіне зарэгістравалі 38901 працоўнага мігранта зь Беларусі. Зь іх 86% — мужчыны, 14% — жанчыны.

Большасьць працоўных мігрантаў уладкаваліся на працу ў Польшчы ва ўзросьце 25-34 гадоў. Найбольш беларусаў працуюць у сфэры будаўніцтва, такіх 14029 чалавек, найменш у сельскай гаспадарцы — 98 чалавек.

Найбольш папулярныя спэцыяльнасьці сярод беларусаў, якія афіцыйна працуюць у Польшчы:

  • прамысловыя рабочыя(14559);
  • рознарабочыя(10902);
  • апэратары і мантажнікі (10349);
  • офісныя работнікі (1291);
  • тэхнічны пэрсанал (623).

“Радыё Свабода”