Вечарына ў Празе

Увечары 4 траўня ў праскай кавярні «Сіці» прайшла вечарына памяці беларускага паэта Анатоля Сыса (1959-2005), прымеркаваная да трэціх угодкаў ягонай смерці. Яе ініцыятарам ды арганізатарам стаў грамадзянін Беларусі і жыхар чэскай сталіцы Аўген Сідорык. Сабралася з некалькі дзясяткаў асобаў узростам ад двух да сямідзесяці гадоў.Сваімі ўспамінамі пра паэта дзяліліся журналісты “Радыё Свабода” Сяргей Шупа і Сяргей Абламейка, бард Андрэй Мельнікаў, а таксама людзі, якім даводзілася бачыць выступы Анатоля Сыса, назіраць яго ў публічным жыцці. Гучалі вершы і песні, жывы голас паэта, захаваны гуказапісам.Імпрэза прыцягнула ўвагу ня толькі беларусаў. І, адпаведна, былі пытанні пра асобу паэта і адказы на іх, якія прыўнеслі ў шанаванне памяці разынку асветніцтва. Межы размовы часам пашыраліся да расповеду пра Беларусь, як краіну, і яе літаратурную гісторыю.Лепшым чытальнікам вершаў Анатоля Сыса быў прызнаны Віталь Цімошчанка. За што атрымаў у якасці прыза “Лён” — зборнік выбраных твораў паэта, выдадзены “Кнігазборам” у 2006-м годзе.Паводле газеты “Беларус” (чэрвень, 2008)

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение