Аляксей Кароль стаў пераможцам Міжнароднага конкурсу журналістаў

Галоўны рэдактар беларускай недзяржаўнай газеты "Новы час" Аляксей Кароль стаў пераможцам Міжнароднага конкурсу журналістаў імя Найта за 2008 год. Прэмію Міжнароднага цэнтра журналістаў (ICFJ) таксама атрымаў журналіст з Уганды Фрэнк Ньякаіру.Імёны пераможцаў былі абвешчаныя падчас 61-га Сусветнага газетнага кангрэсу 3 чэрвеня ў Гётэборгу (Швецыя). Уручэнне ўзнагарод адбудзецца 12 лістапада ў Вашынгтоне (ЗША) у прысутнасці 500 прадстаўнікоў СМІ.Сёлета Міжнародны конкурс журналістаў імя Найта ладзіўся ў дзесяты раз. Яго пераможцамі становяцца журналісты, "якія выказалі выключную вернасць прафесіі і, нягледзячы на вялікія выпрабаванні, захавалі высокія стандарты журналістыкі". Прыз складае тысячу долараў ЗША.Паводле БелаПАН