Расія аднавілі мяжу

На беларуска-расійскай мяжы аднавілася афармленне часовага ўвозу легкавых аўтамабіляў для грамадзян Беларусі. За дакументы трэба плаціць грошы.Ад учорашняга дня расійскія мытнікі бяруць плату за рэгістрацыю дакументаў з беларусаў, якія кіруюцца ў Расію. У сувязі з гэтым прастоі ў чэргах на беларуска-расійскай мяжы складаюць 3—4 гадзіны.Аршанскі прадпрымальнік Сяргей Антоненка быў непрыемна здзіўлены, калі па дарозе ў Смаленск убачыў чаргу з легкавых і грузавых аўтамабіляў з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі, якія выстраіліся на подступах да «празрыстай» беларуска-расійскай мяжы. Калі дагэтуль працэдура часовага ўвозу распаўсюджвалася выключна на грузавы транспарт, то ад сёння афармляць яго абавязкова і для ўладальнікаў прыватных аўтамабіляў:— Гэта было поўнай нечаканасцю. Заганяюць на стаянку — і далей ідзеш, афармляеш часовы ўвоз. Чарга вялізная, бо для ўсіх агульная — тут і грузавікі, і легкавікі, кіроўцы ўсе разам стаяць. На цэнтральным пераездзе «Красная горка» з расійскага боку дакументы прымаюць толькі тры чалавекі. Ну і, адпаведна, чарга, каб аформіць. Бо фур, само сабой, вельмі шмат: якраз цяпер астатнія дарогі перакрытыя для руху цяжкога транспарту і ўсе ходзяць праз цэнтральныя пераходы.— Але тычыцца гэта толькі беларусаў?— Так, беларусаў. Расейцы праяжджаюць вольна, бо афармляе ж дакумэнты расійская мытня. Гэта афармленне часовага ўвозу транспарту: запаўняеш дэкларацыю, у якую ўпісваеш транспарт, нумар машыны, рухавіка, кузава. А калі выяжджаеш — гэтую паперку здаеш. І цягам 15 дзён мусіш выехаць назад. Калі пратэрмінаваў, то як мінімум — штраф. Але могуць загнаць на штрафную пляцоўку, падаць у суд, і справа — ажно да канфіскацыі. У расійцаў гэта сурова, калі пратэрмінаваў часовы ўвоз. Там наўпрост запісана: маеш права ўехаць, але бяз права продажу, перадавервання і г.д.Акрамя часу — як кажа мой суразмоўца, ён адстаяў у чарзе больш за тры гадзіны — афармленне патрабуе і грошай. 250 расейскіх рублёў за рэгістрацыю плюс 50 рублёў — за кампутарныя паслугі. Разам — больш за 10 даляраў.Варта ўзгадаць, што на пачатку мінулага году Федэральная мытная служба Расіі ўжо ўводзіла афармленне часовага ўвозу легкавога аўтатранспарту для грамадзянаў Беларусі. Але ў выніку перамоваў паміж кіраўнікамі мытных ведамстваў праз два тыдні працэдуру скасавалі, і больш за год беларусы ездзілі ў Расію без шматгадзінных вымушаных прастояў на мяжы.У прэсавай службе Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі сказалі, што ніякіх папярэджанняў пра пачатак працэдуры афармлення часовага ўвозу легкавога аўтатранспарту для грамадзянаў Беларусі з боку Фэдэральнай мытнай службы Расіі не атрымлівалі.У сваю чаргу, прэсавы сакратар Смаленскай мытні Уладзімер Сафонаў факт прастою беларускага аўтатранспарту на ўчастку беларуска-расейскай мяжы пацвердзіў, але адмовіўся патлумачыць, чым выкліканае вяртанне да рэгістрацыі транспарту з беларускімі нумарамі. З іншых крыніцаў стала вядома, што 27 сакавіка 2008 году Федэральная мытная служба Расіі адмысловым лістом скасавала дзеянне свайго ж ліста ад 6 красавіка 2007 году, якім і была прыпыненая працэдура афармленьня аўтатранспарту.Паводле “Радыё Свабода”

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение