Украінцы моляцца за Беларусь

На працягу апошняга тыдня ва ўкраінскіх Евангельскіх цэрквах прайшлі богаслужбы, у часе якіх вернікі маліліся за Беларусь. У цэнтры ўвагі ўкраінскага Хрысціянскага руху аказалася сітуацыя са свабодай веравызнання ў Беларусі, а таксама з царквой “Новае Жыццё” і яе пастарам Вячаславам Ганчарэнкам, – паведамляе прэсавая служба аргкамітэта па стварэнні “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”.Акрамя таго, епіскапы ўкраінскіх пратэстанцкіх канфесій, што ўваходзяць ва Украінскую міжцаркоўную раду, прынялі адкрыты зварот у падтрымку беларускіх хрысціян. Епіскапы 15 дэнамінацый падпісалі адкрыты ліст, у якім адзначаюць: “Мы заяўляем пра сваё абурэнне падобнымі дзеяннямі беларускіх дзяржаўных органаў, якія падвяргаюць рэпрэсіям веруючых людзей толькі за тое, што яны маюць адвагу абараняць свае правы”. Гэты зварот будзе дасланы ў шэраг дзяржаўных інстанцый Беларусі.Паводле “Радыё Свабода”

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение