Ганс-Герт Пэтерынг: "Беларусь -- апошняя дыктатура ў Еўропе"

Кіраўнік Еўрапарламенту Ганс-Герт Петэрынг атрымаў 50 тысяч подпісаў беларусаў у абарону сваіх правоў і настойліва заклікаў афіцыйны Менск «вызваліць усіх палітвязняў, у тым ліку Аляксандра Казуліна». Як паведамляе прэсавая служба Еўрапарламенту, 28 траўня спадар Петэрынг атрымаў ад Аляксандра Мілінкевіча і Паўла Севярынца петыцыю і копіі 50 тысяч подпісаў беларускіх грамадзянаў у падрымку свабоды сумлення ў Беларусі. Дакументы перададзеныя ў Камітэт у справе зваротаў Еўрапарлямэнту.Па выніках сустрэчы быў распаўсюджаны камэнтар спадара Пэтэрынга: «На жаль, Беларусь застаецца апошняй дыктатурай Еўропы. Асноўныя свабоды грамадзян гэтай краіны не выконваюцца ўладамі, уключна з рэлігійнымі правамі. Я маю поўную сімпатыю да ініцыятывы, выкладзенай у гэтым звароце, і ў прыватнасці да адвагі дзесяткаў тысяч беларусаў, якія вырашылі выказаць сваю пазіцыю адкрытым спосабам”.Апрача таго спадар Петэрынг “настойліва заклікаў” афіцыйны Мінск «вызваліць усіх палітвязняў, у тым ліку Аляксандра Казуліна», скасаваць смяротнае пакаранне, забяспечыць вольную працу СМІ, незалежнасць судоў, выконваць права грамадзян на вольныя і дэмакратычныя выбары, а таксама іншыя міжнародна прызнаныя дэмакратычныя каштоўнасці і правы чалавека. «Толькі выкананне гэтых асноўных дэмакратычных умоваў дазволіць Еўрапейскаму Саюзу нармалізаваць адносіны з Беларуссю», -- падкрэсліў Ганс-Герт Петэрынг.Паводле "Радыё Свабода"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение